| (бяз тэмы) |
[Ліс. 25, 2009|09:01 pm] |
На мінулым тыдні прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі ўзнагародзіў ордэнамі «За заслугі перад Польшчай» розных ступеняў прадстаўнікоў дысідэнцкага руху краін былога Савецкага Саюзу. Сярод узнагароджаных былі грамадзяне Украіны, Літвы, Эстоніі, Грузіі. Усе яны падтрымлівалі партнёрскія ці сяброўскія стасункі з польскай «Салідарнасцю» ў 1980‑ыя гады. Сярод тых, хто мусіў атрымаць узнагароду таксама сябра КХП‑БНФ Валеры Буйвал. У нядзелю ён таксама прысутнічаў у Варшаве, але ордэн так і не атрымаў. Паводле польскага пратаколу, для ўзнагароджвання патрэбная згода кіраўніцтва краіны, дзе жыве лаўрэат. Сам спадар Буйвал адмаўляецца каментаваць гэтыя падзеі: “Узнагародзілі тых людзей, якіх мы даўно ведаем, з якімі супрацоўнічалі. Гэта годныя людзі. Што датычыць майго ўзнагароджвання, то каментаваць гэта не буду, бо падзея яшчэ не адбылася. Чаму не адбылася? Тут лепш звярнуцца ўласна да палякаў”, — кажа В.Буйвал. У падобнай сітуацыі апынуўся і расійскі праваабаронца і журналіст Аляксандр Падрабінек. Ласкі ад Мядзведзева ён таксама не дачакаўся. У сваім блогу Падрабінек прыняў рашэнне адмовіцца ад узнагароды, калі для яе атрымання патрэбная згода «дыктатараў і нелегітымных прэзідэнтаў іншых краін».
«Іхня Ніва» |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 12, 2009|11:25 am] |
23 жніўня 2009 г. жамойцкая газэта “Lietuvos Rytas” публікуе артыкул, прысьвечаны 20-м угодкам Балтыйскага Шляху, масавай акцыі, арганізаванай “Саюдзісам” і Народнымі Франтамі Латвіі і Эстоніі. Праз тры балтыйскія краіны (тады яшчэ акупаваныя Масквой) 23 жніўня 1989 г. працягнуўся даўжэзны ланцуг з сотняў тысячаў людзей, якія трымаліся за рукі. Гэта быў велічны сымвал народнага адзінства і дэманстрацыя рашучага жаданьня вырвацца з-пад акупацыі. Газэта задала пытаньні шэрагу цяперашніх жамойцкіх дзярждзеячаў і палітыкаў: дзе яны былі ў той дзень? Яны адказалі (з тых, хто быў тады паўнагадовым), што стаялі разам з народам у ланцугу.
Наш камэнтар: Спытайце ў дзярждзеячаў лукашэнкаўскага рэжыму, у “оппозіціонеров” кшталту А. Лебедько: дзе былі яны ў той дзень? Іхныя адказы былі б стэрэатыпнымі: “укреплял советскую власть на местах, выполнял пріказы Москвы”, “служіл в КГБ” або “работал в Комсомоле”...
Алесь Хадасевіч крыніца |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 10, 2009|10:14 am] |
Учора-такі ад нечага рабіць датэлефанаваўся на ЛАД, але, праўда, не патрапіў у этыр. Увечары йшла передача аб моладзі, прысьвечаная такой важнай тэме як “да чаго імкнецца моладзь”. Адна спадарыня і два спадара - усе ўжо за 30, а хутка за 40 (“маразм крепчал”) - тэарэтызавалі наконт моладзевай палітыкі і інтарэсаў маладых. Пад апошнімі, як правіла, разумеліся грошы - адным словам, MTV-generation. Праўда, яны паралельна ўзгадвалі камсамол і піянерыю і таму падобную лухту савецкай акупацыі. Амаль штохвілінна зачытваліся навіны, і яны ўспомнілі пра ўгодкі падзеньня берлінскага мура. Адзін з тэлеведучых прызнаўся, што адчуў сябе дарослым, калі стаў прагматычным і цынічным (і такое б заявіў культурны чалавек на ўсю краіну, які тым больш сам працаваў на тэлевізіі?). Назіраць за гэтым цыркам дарослых было пацешна, і вырашыў да іх датэлефанавацца. На мэце я ня меў ніякіх палітычных размоваў, проста хацеў заўважыць, што моладзі бракуе свабоды - прынамсі, свабоды мець сваю думку. І нават трубку паднялі. Але хто? Пачуўся клясічны голас маладога супрацоўніка гэбэ: - Здравствуйте. - Добры дзень. - Как вас зовут? - Віталь. - Какіе у вас новості? - з захапленьнем запытаўся на тым канцы лініі дзядзька у пагонах, бо ён звыкся да сексотаў і чакаў на стукацтва. Але “ну а мы не із такіх!” - Ведаеце, я не навіну паведаміць. Я распавесьці пра тое, да чаго імкнецца моладзь. - І к чаму? - зьедліва пачаў пытаць дзядзько, і з тону ягонай гутаркі я ўсьвядоміў, што войскантроль не праходжу. - Па-першае, не к чаму, а да чаго. - пачаў кпіць зь яго мовы, але і сам стаў хвалявацца, бо хацеў правільна выказаць і данесьці сваю думку. - Не да грошай, аб чым разважае тамака вашая прафэсура. Да свабоды! - І что для вас свобода? - цынічна запытаўся дзядзько, бачучы ўва мне студэнта-першакурсніка. - Свабода - гэта свабода выказваць думку, свабода мець сваё меркаваньне, эканамічная свабода. - І что такое экономіческая свобода? - перабіў мяне кадр. - Рынкавая эканоміка. - А вы знаете, что есть постановленіе №169 і оно всё это отпускает? - пачаў фамільярнічаць дзядзько зь дзіцячым захапленьнем “а ты вот не знаешь, а тем более номера, маленькій ешчё совсем”. На што я ўпэўнена пачаў кпіць з дзядзькі: - Слухайце, а вы ведаеце, што ёсьць Канстытуцыя-94 і міжнародная права? І таму вашая пастановы ня маюць ніякай юрыдычнай сілы. - Понятно, для вас свобода - это покрітіковать власть! - пачуў у слухаўку злы і разгублены лямант. - Навошта крытыкаваць? - са шчырым неразуменьнем перапытаў я, - свабода гэта свабода народа абіраць сваю ўладу. - Так, всё понятно. До свіданія! - не вытрымаў гэбоўскі тэлевізійны параноік. - Да пабачэньня, антыбеларускі рэжым! І пачулася сэрыя кароткіх гудкоў. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 10, 2009|09:43 am] |
Ужо вечарэла, і хутка мусілі разыходзіцца па хатах. Але гэты летні дзень быў такім салодкім, і так не хацелася, каб ён скончыўся. Я калыхаў на арэлях прыгожую дзеўчыну: ейная ўсьмешка аддавала такой цеплынёй і сьветласьцю, што за адзін яе позірк аддаў бы ўсё. Так, слушна - патрапіў да яе ў палон. Яна разумела гэта і таму бавілася. Праўда, і сама ўпотай кідала на мяне сарамлівыя позіркі. Насамрэч і яна ў глыбіні душы... Я ўжо толькі зьлёгку пахістваў яе. Дзьмуў лёгкі вецер і калматаў яе даўгія русыя валасы, на якія было так прыемна глядзець. Пачынала зьмяркацца. Мы маўчалі, а за даляглядам заходзіла сонца. Зачараваная велічным краявідам, яна не заўважыла, як я нявольна паглядзеў у бок. Мне падалося, што нехта за намі сочыць, нехта пільнуе нас. Затоенае пачуцьцё трывогі на падвяло. На ўскрайку леса зьявіўся ён, у цёмных акулярах і ў суправаджэньні цэлай сьвіты. Ён глядзеў на нас і шырока ўсьміхаўся, але гэта ўсьмешка была няшчырай, несапраўднай. Таму нібыццам не заўважыў яе, і нішто не вымушала ўдзячна ўсьміхнуцца ў адказ. Гэта збянтэжыла злыдня, які парушыў нашу вечнасьць. Зь ягонага твару хутка зьнікла маска дабрыні, нэрвова закружыліся ў злым вальсе вусы. Болей дзелавіта і пагрозьліва селі на нос акуляры, зьнік бляс блікаў на паліраваным шкле. Іхняя вопратка і самі яны - усё раптам стала такім чорным як дальні лес, нябачным. Яны ўсе зьніклі. Мяне спужала такое нечаканае дзіва. Можа, гэта быў вядзьмак, пра якога мне распавядала бабуля. Памятаў, што так проста на вочы людзям яны не зьяўляюцца, то трэба чакаць нейкай падзеі, перамены ў жыцьці. Таму занепакоіўся за сваю каханку. Але не хацелася хваляваць яе, таму маўчаў. Праўда, яна адчула нешта і павярнулася, каб лепей разгледзець мяне. Яна заўважыла ўва мне перамену, убачыла маю насьцярожаную задумлівасьць. Я абняў яе, каб супакоіць. Яна прытулілася да мяне і сьціхла, потым паснула на плячы. Старажылы кажуць, што калісьці ў вялікім княстве аднойчы сканаў злы князь. Ужо колькісь год дагэтуль па ўсіх ваяводствах хадзілі чуткі, што правадар выглядае нездаровым і яму засталося мала. Людзі дазналіся, што ў апошні дзень перад сьмерцю ён папрасіў у чарадзея паказаць яму, што ён не паспеў узяць ад жыцьця - каханьне, любоў і свабоду. Падобнае відзеньне маладым ужо было, і апасьля вялікае княства сталася вольным. А дзе цяпер той самы дурны князь? А хто яго ведае! Можа, чараўнік абярнуў яго шэрым воўкам, і той бегае вечна галодным па лясах і балотах ды крадзе ў недальнабачлівых людзей малых дзетак, калі заблукае ў вёску. Пяшчотна ўзяў дзеўчыну на рукі і панёс дахаты. Я ішоў і ўсё працягваў разважаць над відзеньнем. Вечар ціхім ветрам спяваў калыханку і люляў прыроду. Хутка і я сніў сон, як заходзіла сонца. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 2, 2009|10:33 am] |
|
У суботу цёмна ўвечары вяртаўся дадому ад сябра малазнаёмаю мною дарогаю. Не адразу зразумеў, якім накірункам мушу ехаць 24 тралейбусам. Таму прыйшлося перайсцьі дарогу і пачытаць шыльду на адваротным прыпынку. Не пасьпеў я нешта разабраць, як да мяне падбеглі два мусара і без прадстаўленьня залямантавалі: “молодой человек, что у вас в рюкзаке, вы по пріметам похожі на преступніка; тут недавно проізошло преступленіе”. Напачатку мне падалося, што гэтыя прыдуркі збіраюцца шукаць у мяне сьцягі, улёткі і etc. Але нічога такога ў мяне з сабою ў і паміне не было, але ж міліцыянтам трэба атрымаць грошы. Вырашыў пазбавіць іх прэміяў, і спакойна кажу: “складайце пратакол дагляду, і я вам усё сам пакажу”. Пакуль я употай радаваўся ў душы, што сьцягоў, фотаапаратаў і йншага яны ня знойдуць, да мяне падбеглі яшчэ два міліцыянты. Іх выклікаў па рацыі маладзейшы за мяне супрацоўнік: “мы тут пацанчіка задержалі, одет в...” На што я заўважыў малалетку “я вам не пацанчік!” Во якая міліцыя - размаўляе як гопнікі. Натуральна, патэлефанаваў сябру і назваў імёны тых, хто мяне затрымоўвае. Ад размовы па мабільніку мусара шалелі: “вы не выполняете требованія сотрудніков міліцыі, мы вас імеем право задержать на 3 часа”. Я кажу, што, маўляў, затрымоўвайце (калі вам вельмі трэба, то ўсё адно затрымаеце). Але тут да мяне падбегла яшчэ ўдвая болей спецназу, і мне падалося, што гэта ўжо занадта многа на мяне аднаго. Усе спецназаўцы былі без бэджыкаў, а таму я папрасіў аднаго зь іх назвацца, на што пачуў маналёг у стылі “да ты кого послал?” У мяне сталі адбіраць бэг (ледзь не разбілі ноўтбук) і цягнуць у машыну, крычэлі: “к вам будут пріменены спеціальные средства - мы оденем на вас наручнікі”. Хоць ніякага супраціву я ім не аказваў. Мусара вырашылі правесьці дагляд, бо я небяспечны злачынца - у кішэнях і паўсюль шукалі зброю! У сумцы знайшлі ноўтбук і зарадку да яго, ды нейкія паперкі. Перапісалі імя з пашпарту, пакруцілі ў руках ваенны білет і параілі схадзіць у армію “там вас научілі бы выполнять требованія сотрудніков міліціі”. Таксама прыйшлося выслухаць дэмагогію на хвілін 10 пра закон аб міліцыі і міліцыянтах, каторы яны груба парушылі, і таму са сьмехам узгадалі электарацкі сродак “пісьмо Мудзішчаву”. У канцы канцоў, аддалі пашпарт, і зьехалі шукаць свайго злачынцу далей - мяне адпусьцілі. Называецца, ідыёты пераблыталі! Яны шукалі чалавека “в сіняй клетчатой куртке і шапке”, але ж курта ў мяне проста сіняя і шапкі не нашу, бо валасы даўгія і пакуль што цёпла. Калі прыйшоў дадому, то зачыніўся на ўсе замкі. Ды не ад злачынцаў (а што яму - прыйдзе, ціха скрадзе і сыдзе). Ад мусароў! |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Кст. 30, 2009|12:07 pm] |
|
Разабраўся ў амерыканскай адукацыйнай сістэме. Вельмі спадабалася ідэя крэдытаў, якую так сільна крытыкуюць мясцовыя калхазаны. Значыць, сутнасьць яе ў наступным. На адзін credit па прадмету вызначаецца пэўная норма гадзін. Экзаменацыйная адзнака па ім гуляе ролю памнажальнага каэфіцыенту (A - 4, B - 3, C - 2, D - 1). Чым болей чыталі прадмет, і чым ён лепей здадзены, тым больш крэдытаў атрымоўваеш. Усе крэдыты дзеляцца на колькасьць прадметаў і так выводзіцца сярэдняя адзнака (AGP). На бакаляўра трэба набраць 3.00 і вышэй, на магістра - 4.00. У чым тут значныя перавагі? Натуральна, у розных універсітэтах адзін і той жа курс можна чытаць па-рознаму. А значыць, чым болей часу студэнты яго слухалі, тым глыбей яны яго засвоілі - а таму крэдыты множацца. І калі ў дзеўкі з філфаку вышка здадзена на выдатна, то гэта не болей за 4 крэдыты. Усё жа ткі, сярэдні студэнт-матэматык будзе ведаць матаналіз лепей за яе, ці ня так? Аб'ектыўна! Але мінусы сістэмы ў тым, што многія слабыя студэнты, напрыклад, тэхнічнай спецыяльнасьці, могуць набіраць крэдыты не па профільных дысцыплінах. Таму варта вызначыць для кожнага бакаляўра пэўную норму крэдытаў па профільных прадметах! І ня трэба прыдумваць веласіпедаў. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Кст. 29, 2009|12:06 pm] |
“В Тулу со своімі самоварамі!” - “Ну што ты са сваім нажом і відэльцам прыйшоў?”
Замежныя госці Рэчы Паспалітай занатавалі, што на стол не падаваліся нажы і відэльцы. Але шляхцічы рукамі ежу ня елі! Яны прыносілі свой інструмэнт - нож і відэлец. Натуральна, а таму апасьля банкету прыслуга не прыбірала, пакуль са стала не будуць забраныя ўсе гэты сталовыя прыборы. Вось такія дзіўныя традацыі нашых продкаў...
Так, дарэчы. Калі ў дзяцінстве не навучышся па-свецку правільна карыстацца нажом і відэльцам, то потым будзе значна цяжэй. Але аднойчы піцерскія інтэлігенты мне былі распавялі, што амэрыканцы спачатку парэжуць ежу на маленькія кавалкі, а потым яе спакойна ядуць - можна зьвяртацца да такой хітрасьці (праўда, хутка разумееш, што янкі сялянская нацыя). |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Кст. 8, 2009|03:36 pm] |
|
10 кастрычніка 2009 г. польская газета “Gazeta Wyborcza” паведамляе пра інцыдэнт з помнікам Леніна ў беларускіх Уваравічах. Мясцовыя ўлады абяцалі аднавіць манумэнт, але па пратэстах сваякоў ахвяры яны адмовіліся ад гэтай задумы. Газета канстатуе, што гэты першы выпадак дэмантажу “вождя большевітской революціі” у Беларусі. Ці па-булгакаўску не містычна-сімвалічна? |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Кст. 5, 2009|03:51 pm] |
| Which philosopher are you? Your Result: Sartre/Camus (late existentialists) The world is absurd. No facts govern it. We live well once we truly accept the world's absurdity. YOU give our life's meaning, and YOU control your world.
(see Nietzsche for very closely tied beliefs)
--This quiz was made by S. A-Lerer. | | Aristotle | | | Nietzsche | | | Early Wittgenstein / Positivists | | | W.v.O. Quine / Late Wittgenstein | | | Plato (strict rationalists) | | | Immanuel Kant | | Which philosopher are you? Quiz Created on GoToQuiz |
|
|
|
| (бяз тэмы) |
[Врс. 16, 2009|04:03 pm] |
У Італіі даў выступ беларускі балетны калектыў “Ровеснік”. Малыя дзеткі з чарнобыльскай зоны сьпявалі песьні. І трэба заўважыць, што не беларускія песьні і не ў беларускіх нацыянальных строях. Відаць, гарланілі нешта з рэпертуару “а я к мілому прішла, я под мілого легла, с ним всю ночку провела...” . А таму з гэтай нагоды, віншую, товарішчі беларусы, з “русскім міром” Турына!
( чарнобыльскія ахвяры расейскай акупацыі )
( італьянскае паведамленьне пра акцыю ) |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Врс. 1, 2009|04:31 pm] |
Маё выказваньне “фашысты” наконт прымусовага размеркаваньня ацанілі , акруглім груба, у 50 млн? А давайце палічым, у якую суму ў месяц падаходны падаткам мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь абыходзіцца Канстытуцыйнае права на бясплатную вышэйшую адукацыю (замацаванае конкурснымі вынікамі).( не болей 30 000 рублёў падаткам штомесяц ) Думаю, ужо ня трэба тлумачыць эканамічную немэтазгоднасьць размеркаваньня? За 2 гады пераважнай большасьці выпускнікоў нерэальна адпрацаваць усе грошы, выдаткаваныя дзяржавай—нават калі ня спаць, ня піць, ня есьці… Вядома, што ні халеры ня плоцяць і патрабуюць займацца рознай лухтой. Натуральна, што з вынікаў такой дзейнасьці вялікага прыбытку не выціснуць (і за гэты час чалавек таксама забудзе ўсё, чаму навучыўся). Дык навошта гэта ўсё робіцца? Ага, тыпа ўсе згодныя? Але ўсім сказаць маразму “не” боязна. Страхі маладзёнаў вядомыя:( пусты страх ) Ня трэба баяцца! І таму я заклікаю студэнцтва да пратэстаў і хваляваньняў—будучыня належыць менавіта вам. Ня ідзіце шляхам старэйшых, а то будзеце потым як я пісаць пра памылкі сваіх аднагодак. Вам падабаецца такая будучыня? А для маіх аднакашнікаў гэта ўжо раэльнасьць. І менавіта таму я б хацеў быць на вашым мейсцы, бо ў вас ёсьць магчымасьць нешта зьмяніць—новае пакаленьне мусіць несьці перамены, бо будучыня належыць яму. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Сак. 23, 2009|12:33 am] |
Якія б матэматычныя мадэлі фізічных зьяў мы не будавалі, усе яны абсалютна дакладныя (ў сваіх межах). [У прынцыпе, усё роўна наколькі блізкія да ісьціны, бо ўсе фізічныя працэсы і зьявы цяпер ужо можна абсалютна дакладна апісаць сучаснай матэматыкай як сьцвярджаюць цяперашнія навукоўцы.] Трэба заўважыць, што ў гэтай матэматычнай абстракцыі назіраюцца агульныя рысы: строгасьць, несупярэчлівасьць (нават у выпадку ўскладненьня). А цяпер давайце ўявім, што мы вырашылі пабудаваць сьвет (хай, можа, ня так складаны як наш, але таксама, па магчымасьць, не копію яго, а нават нешта новае) з адною ўмоваю: у новым сьвеце мусіць быць жыцьцё. Тады якімі маральнымі прынцыпамі мы мусім кіравацца? Ці маем права мы зьмяняць ягоныя законы, умешвацца ў працэсы?.. ( віртуальнасьць Сусьвета? )
Прывяду (досыць спрошчаны) дыялёг, які б мог адбыцца ў афінскім лікеі пра тэрміны Ўсё і Нішто:
- Ці не зьмяшчае ў сабе Ўсё Нішто? - Зьмяшчае! - Ці тады не зьяўляецца Нішто часткаю Ўсяго, калі Ўсё зьмяшчае Нішто? - Зьяўляецца! - Тады ці ня можа Нішто існаваць без Усяго? - Ня можа...
( мадэль паралельных Сусьветаў ) |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Лют. 22, 2009|02:03 am] |
|
У сьвеце адбываецца фінансава-эканамічны крызіс. Пакутуюць усе дзяржавы. Аднак ніхто ня можа даць пэўнага і грунтоўнага адказу на пытаньне аб сапраўдных прычынах падобных (неаднаразовых) эканамічных катастрофаў. Пакуль што прапануецца толькі адное тлумачэньне: банкі ня могуць даць крэдытаў. Таму вытворчасьць паўсюль спыняецца. Але ж дагэтуль усе нармальна работалі і зараблялі грошы (дзейнасьць прыносіла прыбытак). Куды ж падзелася гэтая магчымасьць нармальна пражыць?.. Чаму многая прадукцыя ўжо не такая патрэбная?.. ( вяртаньне да Маркса ) ( Zeitgeist і марксізм )( прычыны адыходу марксістаў XX стагодзьдзя ад палітэканомікі )Дарэчы, а сапраўды! Адчыніце любы сучасны падручнік эканомікі, і вы ўбачыце галоўную ідэю гэтай дысцыпліны, ад якой адыходзіць ніяк нельга: максымальны прыбытак ёсьць адзінай, галоўнай і першаснай мэтай. Там ёсьць словы пра балазе, але яны, з пункту гледжаньня сучасных марксістаў, па-вычварэнску перакручаныя: прыбытак ёсьць балазем. ( дзейнасьць толькі дзеля прыбытку ёсьць эксплуатацыяй ) мэта эканомікі прыбытак, а не балазі ўсяму чалавецтву. Гэтай праўды і баяцца капіталісты. Гэта таксама праўда аб сапраўдных чыньніках усіх вядомых сусьветных эканамічных крызісаў. А праўда вельмі балючая. Менавіта таму багатымі заходнікамі так сільна прыціскаюцца постмарксісты на Захадзе. Такім чынам, тым больш у час фінансава-эканамічнага крызісу даволі сымпатычнай выглядае перафармулёўка мэты эканомікі. Таму можна не зьдзіўляцца гучнаму выхаду на сцэну новай хвалі марксісцкай ідэаялёгіі і філясоўскай стратэгіі. |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Снж. 12, 2008|02:39 am] |
|
Фраза эпохі: “гэты чалавек у гэбоўскіх пагонах падобны на майго знаёмага/калегу/суседа/выкладчыка/начальніка/”... |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 12, 2008|11:58 pm] |
|
Задумваючыся над сэнсам мэтаў той ці йншай ідэялёгіі, зьвярнуў увагу на тое, што марксісты як і йншыя матэрыялісты да канца не праліваюць сьвет на такую дзею як сьмерць. Можа таму падсьвядома ўзгадаліся кпіны ў стылі пэрсідзкага паэта Амары Хаямы, праўда над мусульманамі, які нагадваў пра канечнасьць жыцьця чалавека: “навошта гэта ўсё, калі ўсе мы адсюляка пайдзем?”. Калі з рэлігіямі ў гэтым пытаньні больш-меньш зразумела, то вось асабіста мне пакульшта ніводны атэіст не патлумачыў сэнс сьмерці зь іхняй пазіцыі. Калі мы ўсе такія сьмяротныя марксісты, то навошта будаваць “сьветлае будучае”, калі мы зь яго ўсё роўна пойдзем разам з тымі, хто будзе і пасьля нас? |
|
|
| (бяз тэмы) |
[Ліс. 12, 2008|02:35 am] |
|
Пацешыла мяне ўчора эсэ Рожэ Гародзі (забароненага пад савецкай акупацыяй аўтара-камуніста) “Марксізм і рэлігія”, калі я правёў некаторыя асацыяцыі з рэчаіснасьцю: здаецца, што культ асобы ў саўдэпіі ствараўся наўмысна, а не з прычынаў псыхічнай дурноты... ( Адкуль вушы растуць у помнікаў Леніну, Сталіну? ) |
|
|
| ПЕРШЫ ПОСТ |
[Ліс. 4, 2008|03:20 am] |
|
Сэнсу ў жыцьця няма. Ўсё гэта абсурд! |
|
|